Тэхналагічная карта ўрока беларускай мовы ў 1 класе
Тэма ўрока: Я і навакольны свет. Я і раслінны свет.
Мэты ўрока: Пазнаёміць з казкай “Дзьмухавец - Пузанчык”. Вучыцца аўдзіраванню на матэрыяле казкі. Вучыць правільна чытаць па-беларуску, правільна ўспрымаць і вымаўляць у адпаведнасці з маўленчым узорам гукі [дз’] і [ц’], іх спалучэнні ў словах. Пашыраць слоўнікавы запас вучняў па тэме “Кветкі”. Развіваць маўленне. Выхоўваць любоў да роднай прыроды, зацікаўленасць навакольным асяроддзем, беражлівыя адносіны да раслін.
Тып урока: урок-гульня з нетрадыцыйнай формай навучання.
Материалы подготовил(а): Вронская Ольга Брониславовна
Библиотека материалов Дум Думыча
Тэхналагічная карта ўрока беларускай мовы ў 1 класе
Настаўнік пачатковых класаў Вронская Вольга Браніславаўна
Тэма ўрока: Я і навакольны свет. Я і раслінны свет.
Мэты ўрока: Пазнаёміць з казкай “Дзьмухавец - Пузанчык”. Вучыцца аўдзіраванню на матэрыяле казкі. Вучыць правільна чытаць па-беларуску, правільна ўспрымаць і вымаўляць у адпаведнасці з маўленчым узорам гукі [дз’] і [ц’], іх спалучэнні ў словах. Пашыраць слоўнікавы запас вучняў па тэме “Кветкі”. Развіваць маўленне. Выхоўваць любоў да роднай прыроды, зацікаўленасць навакольным асяроддзем, беражлівыя адносіны да раслін.
Абсталяванне: малюнкі кветак, схемы-апоры, сігнальныя карткі.
Тып урока: урок-гульня з нетрадыцыйнай формай навучання.
Этапы ўрока |
Задачы кожнага этапа |
Дзейнасць настаўніка |
Дзейнасць вучня |
Запланаваныя (чакаемыя) вынікі |
1.Арганізацыйны момант |
Настроіць вучняў на вучэбную дзейнасць |
Прывітанне. Праверка гатоўнасці вучняў да ўрока. |
Хуткае ўключэнне ў працоўны рытм урока. |
Станоўчы эмацыянальны настрой. Стварэнне камфортнага становішча. |
2. Узнаўленне ведаў |
Узнавіць веды з мінулага ўрока |
Выхаваўчы момант. |
Фанетычная зарадка. Адказы на пытанні настаўніка. |
Сістэматызацыя ведаў. |
3. Засваенне новых ведаў Аўдзіраванне |
Пазнаёміць з новай казкай.
Вучыць аўдзіраванню на матэрыяле казкі. |
Фармулёўка разам з вучнямі тэмы і мэты ўрока. |
Праца над інтанацыяй. Слоўнікавая работа. Слуханне казкі. Інсцэніроўка ўрыўка. |
Паспяховае першаснае засваенне новага матэрыялу. Задавальненне ад удзелу ў агульным працэсе. |
4. Замацаванне вывучанага |
Замацаваць атрыманыя веды. Павысіць узровень асмыслення вывучанага матэрыялу. Развіваць маўленне. Пашыраць слоўнікавы запас. |
Стварэнне праблемнай сітуацыі. Выхаваўчы момант пра беражлівыя адносіны да раслін. |
Адказы на пытанні па асэнсаванні пачутага. Хвілінка адкрыццяў. Чытанне слоў. Адгадванне загадак. Гульня “Колеры вясёлкі”. Размалёўка кветак. Гульня “Будзь уважлівы”
|
Павышэнне ўзроўню асэнсавання вывучанага матэрыялу. Разуменне вучнямі задання, жаданне выканаць яго. |
5. Вынік урока |
Падвесці вучняў да ўсведамлення дасягнутых мэт і задавальнення ад работы на ўроку. |
Узнаўленне тэмы і мэты ўрока з дапамогай пытанняў. |
Адказы на пытанні настаўніка па тэме ўрока. Паказваюць словы і гукі, з якімі пазнаёміліся на ўроку.
|
Дасягненне задач урока. Стварэнне сітуацыі поспеху. |
6. Рэфлексія |
Выявіць пачуцці і адчуванні, узнікшыя ў вучняў на працягу ўрока. |
Патрыятычнае выхаванне. Чытанне верша як падагульненне ўрока. |
Састаўленне букета з валошак і рамонкаў. Дзеці ацэньваюць сваю дзейнасць на ўроку, карысць гэтай працы для сябе і свой уклад у сумесную вучэбную дзейнасць. |
Лагічны канец урока. |
Материалы подготовил(а): учитель начальных классов Вронская Ольга Брониславовна
Мне нравится | 0