Урок беларускай мовы ў 1 класе «Я і навакольны свет. Я і раслінны свет»

Тэма: Я і навакольны свет. Я і раслінны свет.
Мэты ўрока: Пазнаёміць з казкай “Дзьмухавец - Пузанчык”. Вучыцца аўдзіраванню на матэрыяле казкі. Вучыць правільна чытаць па-беларуску, правільна ўспрымаць і вымаўляць у адпаведнасці з маўленчым узорам гукі [дз’] і [ц’], іх спалучэнні ў словах. Пашырыць слоўнікавы запас вучняў па тэме “Кветкі”. Развіваць маўленне. Выхоўваць любоў да роднай прыроды, зацікаўленасць навакольным асяроддзем, беражлівыя адносіны да раслін.
Материалы подготовил(а): Вронская Ольга Брониславовна.

Библиотека материалов Дум Думыча









Урок беларускай мовы ў 1 класе

ТЭМА: “Я і навакольны свет.

Я і раслінны свет.







Настаўніца вышэйшай катэгорыі

ДУА “Сярэдняя школа № 6 г.Магілёва”

Вронская Вольга Браніславаўна

















Урок беларускай мовы ў 1 класе.

Тэма: Я і навакольны свет. Я і раслінны свет.

Мэты ўрока: Пазнаёміць з казкай “Дзьмухавец - Пузанчык”. Вучыцца аўдзіраванню на матэрыяле казкі. Вучыць правільна чытаць па-беларуску, правільна ўспрымаць і вымаўляць у адпаведнасці з маўленчым узорам гукі [дз’] і [ц’], іх спалучэнні ў словах. Пашырыць слоўнікавы запас вучняў па тэме “Кветкі”. Развіваць маўленне. Выхоўваць любоў да роднай прыроды, зацікаўленасць навакольным асяроддзем, беражлівыя адносіны да раслін.

Абсталяванне: падручнікі “Агеньчык”, каляровыя алоўкі, малюнкі кветак, схемы-апоры, сігнальныя карткі.

Тып урока: урок-гульня з нетрадыцыйнай формай навучання.


Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант.

  • Вы вельмі разумныя і кемлівыя. Будзеце добра працаваць на ўроку, добразычліва адносіцца адзін да аднаго. Усміхніцеся адзін аднаму. Паслухайце верш (чытае вучань):

Я – беларус, і я шчаслівы,

Што маці мову мне дала,

Што родных песен пералівы

І зблізу чую і здаля!

  • Невыпадкова наш урок пачаўся гэтымі словамі. Бо мы жывем у краіне, якая мае светлую назву Белая Русь – Беларусь, мае сваю культуру, свае звычаі і гісторыю. Чаму мы павінны вывучаць беларускую мову? (Мы – беларусы, жывем у Рэспубліцы Беларусь, таму павінны ведаць сваю родную мову).


  1. Фанетычная зарадка.

  • Як звініць званочак? (Дзінь - дзінь)

  • Які гук пачулі? ( [дз’] )

  • Як пяе сінічка? (Цінь - цінь)

  • Які гук пачулі? ( [ц’] )

  • Паслухайце верш:

Напрадвесні, у цішы,

зазванілі ледзяшы.

- Дзінь-дзінь, - звініць адзін.

- Згі – згі, - пяе другі.

(Вымаўленне верша па частках)

  • Якія гукі тут найчасцей сустракаліся? ([дз’], [ц’])

  • Гэтыя гукі прыйшлі да нас на ўрок і мы з імі яшчэ будзем працаваць. Але спачатку ўзновім свае веды.


  1. Узнаўленне ведаў.

  • Якую казку слухалі на мінулым уроку? (“Як гукнеш, так і адгукнецца”)

Назва казкі – гэта прыказка. Як растлумачыць яе сэнс? Як мы павінны адносіцца да людзей? Ёсць такія словы: “Трэба адносіцца да людзей так, як ты хочаш, каб адносіліся да цябе”.

  • Успомнім верш, які вучылі на мінулым уроку:

Пакланіся добрым людзям,

Век дзяліся тым, што маеш, -

Хлебам – соллю, казкай – краскай.

Ну а ў госці запрашаеш,

Гавары ўсім: Калі ласка!

А з табой як тое будзе,

То за шчодры знак ўсякі

Пакланіся добрым людзям

І скажы ім шчыра:

-Дзякуй!


  1. Новая тэма. Аўдзіраванне.

Стары Дзед Усявед абыйшоў цэлы свет.

Вяртаўся дадому, нёс казак малому.

На парозе сянец паставіў карабец.

  • Вось з гэтага карабца дастанем новую казку. А як яна называецца, пазнаем, калі разгадаем загадку:

Ледзь трава зазелянела –

Кветка зоркай расквітнела,

На адной назе цыбатай

Моўчкі ўстала перад хатай.

Колькі дзён квітнела-ззяла –

Раптам больш пухам стала.

З поля вецер наляцеў –

Пух той з ветрам паляцеў.

Хто з вас можа адгадаць,

Як жа тую кветку зваць?

Одуванчик” – гэта руская назва кветкі, а як гэта кветка завецца па-беларуску, прачытаем хорам – дзьмухавец. Назавіце першы гук. ([дз’]). Гук [дз’] завітаў у госці да гэтай кветкі.

  • А як вы думаеце, чаму дзьмухавец так назвалі?

  • Людзі ўжываюць гэту кветку ў ежу, ранняй вясной робяць вітамінныя салаты. Добра запомніце назву гэтай кветкі.

Фізкультхвілінка:

Белым шарыкам пушыстым

Дзьмухавец стаяў вясенні.

Вецер дзьмухнуў і ўсё чыста

З дзьмухаўца абтрос насенне.

Упадзе адсюль далёка,

Трапіць у любы закутак.

Бо ляціць яно высока

На маленькіх парашутах.

Дзьмухаўцы, як парашуты,

Па-над лугам кружацца.

У іх розныя маршруты –

Дзе які апусціцца.

  • Сёння вы будзеце слухаць казку “Дзьмухавец - Пузанчык” аўтара Алены Рыгораўны Кобец-Філімонавай. Вы будзеце вучыцца правільна ўспрымаць на слых і вымаўляць гукі [дз’], [ц’]; правільна чытаць па-беларуску, навучымся новым назвам кветак і іх колераў.

  • Дзе будзе праходзіць дзея казкі, вы даведаецеся з загадкі:

А зязюля ўсё кувае.

Салавейка напявае.

Грэе сонца з цёплай ласкай.

Дзе красуюць краскі? (У садзе)

  • Паўтарыць з рознай інтанацыяй сказ “Як хороша ў садзе”: ціха, мацней, моцна.

  • Вось і гераіня казкі дзяўчынка Соня гуляла ў садзе. А што здарылася далей, мы даведаемся, калі паслухаем гэту казку.

Слоўнікавая работа:

  • У

    Урок беларускай мовы ў 1 класе «Я і навакольны свет. Я і раслінны свет» - Рисунок 1
    казцы сустрэнуцца словы (на дошцы):

чакаць – ждать

п

Урок беларускай мовы ў 1 класе «Я і навакольны свет. Я і раслінны свет» - Рисунок 2
ялёсткі – лепестки

п

Урок беларускай мовы ў 1 класе «Я і навакольны свет. Я і раслінны свет» - Рисунок 3
аветра – воздух

сціплы – скромный

  • Калі будуць незразумелыя словы пры слуханні, вы ведаеце, што трэба падымаць картку з пытальнікам. Адкрыйце падручнікі на патрэбнай старонцы. Сачыце за маімі словамі па малюнкаваму раду.

Чытанне казкі настаўнікам.



  1. Замацаванне вывучанага.

Адказы на пытанні па асэнсаванню пачутага:

  • Спадабалася вам казка? Ці былі незразумелыя словы? Пакажыце на малюнках сцябло з макаўкай.

  • Дзе гуляла дзяўчынка?

  • Што пачула Соня?

  • Як гаварыў пра сябе Дзьмухавец?

  • Ці спадабалася вам яго гутарка?

  • А як вялі сябе Незабудкі?

  • Што адбылося далей?

  • Як да гэтага аднеслася дзяўчынка?

  • Як суцешыла ўнучку бабуля?

  • Якога малюнка не хапае? Што на ім трэба адлюстраваць?

  • Падумайце, чаму Дзьмухавец у казцы называецца Пузанчыкам?

Хвілінка адкрыццяў:

  • Куды ў казцы зніклі парашуцікі? (За плот суседняй дачы).

  • Адгадайце загадку:

Абступіў ён агароды,

Абабег дамы, сады

І вакол жывой прыроды

Так прастойвае гады. (Плот)

  • Пакажыце на малюнку.

  • У рускай мове таксама ёсць слова “плот”.

А вот я – с другой судьбою:

Часто вижу города,

Дружен я всегда с рекою,

Путь мой – быстрая вода. (Плот)

  • Чым яны адрозніваюцца па сэнсе?

Інсцэніроўка ўрыўка: Дзьмухавец, Соня, бабуля.

Фізкультхвілінка:

Дзі – дзі – дзі – на неба паглядзі.

Дзе – дзе – дзе – з намі сонейка ідзе.

Дзі – дзі – дзі - цішэй ля кветак ідзі.

Це – це – це – дзьмухавец тут расце.


Чытанне па падручніку:

  • А зараз мы навучымся чытаць беларускія словы. Але спачатку паслухайце, як іх буду чытаць я. Можаце сачыць.

  • А зараз прачытайце гэтыя словы ўпаўголаса.

  • А цяпер са мной разам.

  • А цяпер пагуляем у гульню “Рэха” – я вам слова шэптам, а вы мне ўголас будзеце яго вяртаць.

  • Паглядзіце на малюнкі кветак. Прачытайце назву да першай кветкі, да другой, да трэцяй, да апошняй.

  • Адкажыце, пасля якога слова стаіць слова “ландыш”, якое слова стаіць пад словам “рамонак”, якое слова самае першае, самае апошняе.

  • А зараз адгадайце загадкі, знайдзіце назвы кветак і прымацуйце пад патрэбным малюнкам.

На сонечным узлеску

Апошні снег растаў.

Вясёлыя … (пралескі)

Зірнулі з-пад куста.


З тонкіх лісцікаў-пялёнак

Вылез раніцай … (рамонак)

Белай хусткай ахінуўся

І да сонца пацягнуўся.


Ой, якія прыгожыя кветкі!

Ляцяць да іх пчолкі,

Бягуць да іх дзеткі.

Пчолкі мядок салодкі збіраюць,

Дзеткі вянкі на галоўку сплятаюць. (Валошкі)


На ўсіх сцяблінках тонкіх

Вісяць званочкі – гронкі,

Духмяныя, срабрыстыя,

Нібы расінкі, чыстыя. (Ландыш)


  • Дрэва, траўка, птушачка і кветка

Не заўжды ўмеюць бараніцца.

Калі будуць знішчаны яны,

На планеце мы застанемся адны.

  • Ці хацелі б вы застацца адны на ўсёй планеце? Чаму? Што трэба рабіць, каб не застацца адным? На перапынку вы выбралі сабе кветку, якую зараз будзеце размалёўваць. Але спачатку адгадаем загадку:

Ад неба да зямлі

Сем сцяжынак праляглі. (Вясёлка)

  • Пагуляем у гульню “Колеры вясёлкі” (настаўнік паказвае на вясёлцы, дзеці называюць колеры).

  • Назавіце, якую кветку вы выбралі. У каго валошка (рамонак, пралеска, ландыш)? Якія каляровыя алоўкі спатрэбяцца?


Гульня “Будзь уважлівы”

  • Я буду называць словы, калі пачуеце назву кветкі, пляскайце ў далоні , хто памыліцца, той выбывае з гульні – устае.

Лілея, талерка, рамонак, званок, званочак, посуд, дзьмухавец, ландыш, дрэва, пралеска.


  1. Вынік урока.

  • Якую казку вы сёння слухалі на ўроку? Наша галоўная мэта была – паслухаць казку і навучыцца новым словам. З якімі словамі пазнаёміліся? (на дошцы) Які першы гук у слове “дзьмухавец”? ( [дз’] ). А з якім гукам яшчэ чыталі словы? ([ц’]) (паказваюць на схемах).


  1. Рэфлексія.

  • Хто лічыць, што працаваў на ўроку добра, з усёй аддачай – прымацуйце да дошкі валошкі. Хто лічыць, што на ўроку не вельмі актыўна працаваў, але на наступным уроку будзе лепш працаваць – рамонкі.

  • Атрымаўся цудоўны букет з валошак і рамонкаў як сімвал нашай Беларусі. Мы ўсе разам ствараем сілу і моц нашай Радзімы.

Як песню вясной жаўруковую,

Шануй беларускую мову!

Шануй і любі яе, родную,

Каб мог ты на ей заспяваць,

Каб мог і зімою халоднаю

Той песняй сяброў саграваць.



Материалы подготовил(а): учитель начальных классов Вронская Ольга Брониславовна

Скачать

2021-01-30

Чтобы добавить отзыв, войдите, пожалуйста, или зарегистрируйтесь на сайте – легко и быстро.

Регистрация

Обратная связь

ОБЖ и ЗОЖ

Тесты окр мир 2-4 класс

написать письмо

Отправить нам сообщение