Вусны часопіс «Як не любіць мне гэтую зямлю...»

Разработка внеклассного мероприятия про Беларусь.

Библиотека материалов Дум Думыча


Вусны часопіс

Як не любіць мне гэтую зямлю...”



Старонкі часопіса:


І. Край мой, Белая Русь

ІІ. Загадкавая мінуўшчына

ІІІ. Беларусь сінявокая

ІV. Зоркі Белае Русі




Маленства край! Ты з намі да сканання –

Чысты, святы, як першае каханне.

А. Міцкевіч



І старонка “Край мой, Белая Русь”


Вядучы 1: Хутка вясна...

І над ўсёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, будуць планіраваць буслы. Іх многія і многія тысячы – хто лічыў? І таму зямлю нашу, Беларусь, можна назваць “зямлёй пад белымі крыламі”.

Да пэўнай ступені бусел – сімвал Беларусі.

Так і планіруюць, планіруюць буслы. Ветразі іх раскрылены над дрэвамі, пушысты хвост, як веерам, накрыў выцягнутыя ногі. І пад іхні палёт добра думаецца пра Беларусь.


Вучань чытае верш В. Шведа “Бусел верны Беларусі”:


Бусел з Афрыкі гарачай

Родную зямельку ўбачыў.

Зноўку з выраю вярнуўся

Да айчыннай Беларусі.

Ён з бусліхай-прыгажуняй

Распазнаў гняздо на клуні.

Хутка ў буслоў цыбатых

Будуць дзеці-бусляняты.

Дзеці вырастуць праз лета

І пакінуць свой палетак.

Прыляцяць увесну. Бусел

Заўжды верны Беларусі.


Вядучы 2: Назва “Белая Русь” вядома была ў нашым краі і для суседзяў нашых з далёкай старажытнасці. Узнікла яна, відаць, як абазначэнне часткі тэрыторыі старажытнай Русі. Белая Русь ужываецца як назва нейкай тэрыторыі, суседняй з Літвой, у летапісе 1315 года без тлумачэння, што ўказвае на яе шырокую вядомасць тады.

Былі назвы і такія: Кіеўская Русь, Наўгародская Русь, Чэрвенная Русь, Маскоўская Русь. Яны ўтварыліся ад назваўкняжацкіх цэнтраў – старажытных гарадоў.

А чаму ж Белая Русь? Ёсць некалькі варыянтаў паходжання гэтай назвы. Найбольш верагодныя такія думкі.


Вучань: Па-першае, белае адзенне даўніх вясковых людзей, белыя іхнія валасы, белы колер скуры.

Па-другое, калі на нашы старажытныя славянскія землі прыйшлі татара-манголы, здолелі адбіцца ад іх амаль адны толькі мы. Палі Уладзімір, Разань, Кіеў. Да Ноўгарада захопнікі не дайшлі толькі таму, што пачаліся дажджы. Мы адбіліся. І менавіта таму мы “белая”, “Чыстая ад нашэсця татараў” Русь.


Вядучы 1: Калі нашу зямлю ўбачыш хоць раз у жыцці - яе не забудзеш. Калі з чыстых яе крыніц вып’еш глыток вады – прыбавіцца сіл і радасці. Калі пройдзеш па гэтай зямлі – палюбіш яе. А калі нарадзіўся на гэтай зямлі...



Вучань: Лепей за ўсё мне на свеце мясціна

Тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос.

Бэз пад акном і на полі каліна...

Ціхае сонца, блакіты нябёс...

Можа, другому не скажа нічога

Сціплая смолка на ўзлессі ў траве,

Мне ж у ёй радасць гучыць і трывога,

Зёю маё захапленне жыве.

Вучаніца: Любы мне бору сасновага звоны,

Пошум прысадаў, што ўзбеглі на шлях.

Там, дзе бязмежна пралеглі загоны,

Сэрца ўбірае прыволле ў палях.

Выйдзеш за вёску – жытнёвыя хвалі

Коцяцца, цёплыя, плыняць наўсцяж...

Клічуць дарогі ў бясконцыя далі...

Самы ты вольны, край бацькаўскі наш!

Вучань: Колькі мне маці тут песень спявала,

Колькі радзілася ў сэрцы тут мар,

Колькі мне ласкі жыццё аддавала,

Позіркам шчасця тут гледзячы ў твар.

Тут я быць верным і чулым вучыўся,

Сілу здабыў тут, якой не зламіць.

І сваёй роднай зямлі, дзе радзіўся,

Мне аніколі нідзе не забыць.




ІІ старонка “Загадкавая мінуўшчына”


Вядучы 2: Звернемся да гістарычнай памяці, як да машыны часу, з просьбаю паказаць нам таго з нашых продкаў, хто стаяў на пачатку беларускай гісторыі. Мы даволі выразна ўбачым сілуэты полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды, якія жылі ў Х стгоддзі! Няўжо за іх спінамі – толькі цемра небыцця? Але ўгледзімся больш уважліва, і перад вачамі паўстане цэлы шэраг невыразных, расплывістых постацяў: князі, воіны, майстры, жанчыны. Тыя, чые імёны і дзеянні не дайшлі да нас, нашчадкаў.

Вядучы 1: Дзіўны лёс напаткаў Беларусь: на працягу многіх стагоддзяў на зямлі яе бушавалі войны, суседзі імкнуліся разарваць яе на кавалкі. Гісторыя выкарыстоўвала яе як шчыт, якім прыкрывала іншыя краіны і народы ад варожых удараў. Беларусам была падаравана Богам вялікая колькасць слаўных герояў, якія стварылі гісторыю цікавую, не падобную на іншыя, гісторыю народа-стваральніка, народа-воіна.

Немагчыма за кароткі час перадаць гісторыю народа і яго краіны. Звернемся ж толькі да некаторых легенд і паданняў, якія дапамогуць нам заглянуць у наша мінулае.


Вучань чытае верш:


Перад табой стаю

І веру ў моц тваю,

Бацькоў святое слова.

Б’еш ты з глыбінь зямлі,

З пластоў народных сіл,

Узнімаеш слой за слоем.

Язэп Пушча


Вучні расказваюць паданні:

  1. Паданне “Сівы воўк”

  2. Паданне “Бяздоннае багацце” (з кнігі “Дрэва кахання”. – с. 204)

  3. Паданне пра Брэст (з кнігі “Дрэва кахання”. – с. 117)

  4. Паданне пра Гомель (з кнігі “Дрэва кахання”. – с. 118)

  5. Паданне пра Мінск (з кнігі “Дрэва кахання”. – с. 113)

  6. Паданні пра паходжанне мясцовых назваў.


Вучань чытае верш:


Край мой, дзе горы паўсталі ўзнёсла,

Край сініх вод, чаратамі зарослых,

Пушчаў, дзе ў голлі хаваецца сонца,

Колькі прыгадак ты будзіш штодзённа,

У промнях вясновых, у барвах зялёных

Ты мне з’яўляешся казкай бясконцай...

Слава і дзіва паданне старое,

Што аж ад продкаў па бацькавым краі

З вёскі да вёскі вандруе, блукае.

Ян Баршчэўскі



ІІІ старонка “Беларусь сінявокая”


Вучань чытае верш У. Караткевіча “Беларуская песня”:


Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,

Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель...

Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца,

Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.

Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,

Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,

Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,

І бары-акіяны, і неба – разлівы ільноў.


Вядучы 2: Калі паглядзім на карту, то адразу здагадаемся, чаму нашу рэспубліку называюць сінявокай. Так, таму што на яе тэрыторыі шмат рэк і азёраў. Наша зямля, можна сказаць, сочыцца вадою. Крыніцы, балоты, ручаі, рачулкі, магутныя рэкі і вялікія азёры. Азёры – вочы зямлі. Беларусі нельга сабе ўявіць без азёраў. Вялікія і малыя, цёмныя і светлыя, лясныя і бязлесыя.

Калі палічыць азёры, то іх колькасць перавысіць дзесяць тысяч. Самае найбольшае з азёр – Нарач, самае глыбокае – Доўгае. Жамчужынай цэнтральнай часткі Беларусі з’яўляецца возера Свіцязь.


Вучань расказвае паданне пра возера Свіцязь.


Вядучы 1: Звычайна азёры ўтвараюць групы. На некаторых з такіх груп створаны азёрныя заказнікі: “Блакітныя азёры” (на Мядзельшчыне), “Азёры” і “Свіцязанскі” (на Гродзеншчыне, “Мазырскія яры” (на Палессі). Найбольш буйное возера Палесся – Чырвонае або Князь-возера.


Вучань расказвае паданне пра Князь-возера.


Вядучы 2: Калі ўважліва паглядзець на картуБеларусі, то можна заўважыць, што мноства рэк і рэчак, азёр мае аднолькавую назву.


Вучань: 28 азёр і рэк з назвай Чорнае, Чорная. На Палессі і ў Паазер’і назва азёраў звязана з колерам вады ці з асаблівасцямі навакольных зямель (сярод балот і тарфянікаў). Адна з версій назваў ракі звязана з тыпам расліннасці, дакладней, з чорным колерам, які нагадваюць травяныя бары з дробным падлескам. Зараснікі івы, вольхі, асіны ў старажытнасці называлі “чарналессем”. Часам паабапал ракі раслі чарніцы.


Вучань: Даволі часта (6 разоў) сустракаюцца на Беларусі рэчкі з назвай Выдрыца. Верагодна, паходжанне назвы – ад распаўсюджвання выдры. Па другой версіі, і найбольш верагоднай, паходжанне назвы ідзе ад старажытнага тэрміна “выдрыца”, якім беларусы называлі малаўрадлівыя пойменныя землі, парослыя хмызняком.


Вучань: У Днепр упадаюць 4 розныя прытокі з адной назвай – Цна. Найбольш распаўсюджана тлумачэнне паходжання ад старажытнага “десная”, значыць “правае”. Але супраць гэтай версіі тое, што ўсе прытокі левыя. Па другой версіі – ад назвы тьсьен – вузкая.

Шмат азёраў (31) з назвай “Белае” – вада ў іх празрыстая.


Вучань чытае верш “ СIНЯВОКIЯ АЗЁРЫ”


Як ў люстэрцы, блакiт на вадзе ад нябёс,

I, здаецца, глыбока, як ў моры,

Назву гэты блакiт зямлi нашай прынёс,

Сiнявокiя нашы азёры.


Край лясоў i азёр, сiнявокi мой край,

Безлiч песень табе ўжо прапета!

Колькi песень цудоўных табе не спявай,

Ты натхненне даеш для паэта.


Я з табой назаўжды, маiх продкаў зямля,

Ў шчасцi, радасцi, смутку i горы,

Беларусь сiнявокая – радасць мая,

Сiнявокiя нашы азёры.





ІV старонка “Зоркі Белай Русі”


Вядучы 1: Чацвёртую старонку нашага часопіса мы правядзём у выглядзе віктарыны.

На дзіва багатая на таленты Беларусь. Калі пачнеш згадваць паэтаў, празаікаў, музыкаў, мастакоў, вучоных, а таксама прадстаўнікоў іншых прафесій, вялікае мноства набярэцца. Сёння мы з вамі ўспомнім некаторых з іх.


Вядучы 2: 1. Гэта бясспрэчная ісціна: беларусы заўсёды ішлі ў людзі з кнігаю. Адна з самых таленавітых і адукаваных жанчын Еўропы ХІІ стагоддзя ладзіла сваю асветніцкую дзейнасць на тэрыторыі першай беларускай дзяржавы.

Як звалі гэтую жанчыну? /Еўфрасіння Полацкая/


Вядучы 1: 2. Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Янка Маўр. Усё гэта – псеўданімы, якімі карысталіся вядомыя беларускія паэты і пісьменнікі. Назавіце іх сапраўдныя прозвішчы.

/ Янка Купала – Іван Дамінікавіч Луцкевіч

Якуб Колас – Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч

Кандрат Крапіва – Кандрат Кандратавіч Атраховіч

Янка Маўр – Іван Міхайлавіч Фёдараў/

Вядучы 2: 3. На чужыне, у далечыні “ад родных ніў, ад роднай хаты”, паэт напісаў верш і прысвяціў яго прыгонным дзяўчатам-майстрыхам. Хто гэты паэт і як называецца верш? /М. Багдановіч. “Слуцкія ткачыхі”/


Вядучы 1: 4. “... Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лятаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць на моры і ў рэках, ведаюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вуллі свае, - так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць”.

Так пісаў чалавек, дзякуючы якому Беларусь атрымала друкаваную кнігу.

/Ф. Скарына/


Вядучы 2: 5. Гэты чалавек па прафесіі – урач, але прысвяціў сваё жыццё песні. І вось ужо колькі год гарыць яго зорка на беларускай эстрадзе. /А. Саладуха/


Вядучы 1: 6. Герояў аповесці гэтага пісьменніка ведаюць усе дзеці. Ды і каго не зацікавіць гісторыя пра смелага ваяку Мішку, Жука і Барадатага? Хто ж аўтар гэтага твора? /М. Лынькоў/


Вядучы 2: 7. Хто з паэтаў сказаў гэтыя цудоўныя радкі пра нашу беларускую мову?

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

/П. Панчанка/

Вядучы 1: 8. Ён нарадзіўся ў Беларусі ў 1746 годзе, з’яўляецца нацыянальным героем Беларусі, Амерыкі і Польшчы. Быў кіраўніком нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай, прымаў удзел у вайне за незалежнасць ЗША.

/ Тадэвуш Касцюшка/


Вядучы 2: 9. Гэты прызнаны вучоны нарадзіўся ў Гродзенскай вобласці ў 1897 годзе. Ён вывучаў біялагічнае ўздзеянне Сонца і Сусвету, у тым ліку суадносіны сонечнай актыўнасці з перыядамі войнаў у гісторыі чалавецтва.

/Аляксандр Чыжэўскі/


Вядучы 1: 10. Першы беларускі касманаўт, вучоны ў галіне тэхнічных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Камароўка Брэсцкага р-на ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў складзе экіпажаў касмічных караблёў і арбітальных комплексаў, правёў у космасе 78,76 сутак.

/Пётр Клімук/


Вядучы 2: 11. Гэты мастак нарадзіўся ў 1887 годзе ў Віцебску. Самы знакаміты ўраджэнец Беларусі, вядомы ва ўсім свеце як класік авангардызму ў выяўленчым мастацтве.

/Марк Шагал/


Вядучы 1: 12. Гэтая беларуская спартсменка заваявала залаты медаль у бегу на 100 метраў на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.

/Юлія Несцярэнка/


Вядучы 2: 13. Самы вядомы тэнісіст Беларусі, які заваяваў серыю міжнародных узнагарод у парным разрадзе і вывеў беларускую зборную на лепшае месца за ўсю яе гісторыю на Кубку Дэвіса.

/Максім Мірны/


Вядучы 1: 14. Беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), свету (1962, 1963, 1966, 1967, 1969–71). Прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя.

/Аляксандр Мядзведзь/




Вядучы 1: Бацькаўшчына. Радзіма. Айчына. Родны край. Старонка родная...

Шчырымі, лагоднымі словамі называем мы родную зямлю, родную Белую Русь.

Зямля бацькоўская, святая.

Так, гэта мы. Увесь народ...

Колькі цудоўных легенд, паданняў жыве ў сэрцы нашага народа! Колькі славутых людзей дала нам наша Радзіма! Багатую спадчыну мы маем. Толькі трэба

Не пагарджаць святым сваім мінулым,

І заслужыць яшчэ і вартым быць яго.


Вучань чытае верш А. Касцецкага.


Што такое Бацькаўшчына, знаеш?

Гэта рэчка, сцежачка лясная,

Гэта ў лузе залатая пчолка, а ў вачах тваіх – вясёлка.

Бацькаўшчына – гэта дом твой, школа,

Гэта песні, што звіняць наўкола,

Гэта сам ты, гэта тата твой і мама,

І сябры твае таксама!






















верш В. Шведа “Бусел верны Беларусі”:


Бусел з Афрыкі гарачай

Родную зямельку ўбачыў.

Зноўку з выраю вярнуўся

Да айчыннай Беларусі.

Ён з бусліхай-прыгажуняй

Распазнаў гняздо на клуні.

Хутка ў буслоў цыбатых

Будуць дзеці-бусляняты.

Дзеці вырастуць праз лета

І пакінуць свой палетак.

Прыляцяць увесну. Бусел

Заўжды верны Беларусі.



Вучань: Па-першае, белае адзенне даўніх вясковых людзей, белыя іхнія валасы, белы колер скуры.

Па-другое, калі на нашы старажытныя славянскія землі прыйшлі татара-манголы, здолелі адбіцца ад іх амаль адны толькі мы. Палі Уладзімір, Разань, Кіеў. Да Ноўгарада захопнікі не дайшлі толькі таму, што пачаліся дажджы. Мы адбіліся. І менавіта таму мы “белая”, “Чыстая ад нашэсця татараў” Русь.



Вучань: Лепей за ўсё мне на свеце мясціна

Тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос.

Бэз пад акном і на полі каліна...

Ціхае сонца, блакіты нябёс...

Можа, другому не скажа нічога

Сціплая смолка на ўзлессі ў траве,

Мне ж у ёй радасць гучыць і трывога,

Зёю маё захапленне жыве.

Вучаніца: Любы мне бору сасновага звоны,

Пошум прысадаў, што ўзбеглі на шлях.

Там, дзе бязмежна пралеглі загоны,

Сэрца ўбірае прыволле ў палях.

Выйдзеш за вёску – жытнёвыя хвалі

Коцяцца, цёплыя, плыняць наўсцяж...

Клічуць дарогі ў бясконцыя далі...

Самы ты вольны, край бацькаўскі наш!

Вучань: Колькі мне маці тут песень спявала,

Колькі радзілася ў сэрцы тут мар,

Колькі мне ласкі жыццё аддавала,

Позіркам шчасця тут гледзячы ў твар.

Тут я быць верным і чулым вучыўся,

Сілу здабыў тут, якой не зламіць.

І сваёй роднай зямлі, дзе радзіўся,

Мне аніколі нідзе не забыць.


верш:


Перад табой стаю

І веру ў моц тваю,

Бацькоў святое слова.

Б’еш ты з глыбінь зямлі,

З пластоў народных сіл,

Узнімаеш слой за слоем.

Язэп Пушча




верш:


Край мой, дзе горы паўсталі ўзнёсла,

Край сініх вод, чаратамі зарослых,

Пушчаў, дзе ў голлі хаваецца сонца,

Колькі прыгадак ты будзіш штодзённа,

У промнях вясновых, у барвах зялёных

Ты мне з’яўляешся казкай бясконцай...

Слава і дзіва паданне старое,

Што аж ад продкаў па бацькавым краі

З вёскі да вёскі вандруе, блукае.

Ян Баршчэўскі



верш У. Караткевіча “Беларуская песня”:


Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежжа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,

Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель...

Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца,

Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.

Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,

Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,

Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,

І бары-акіяны, і неба – разлівы ільноў.



Вучань: 28 азёр і рэк з назвай Чорнае, Чорная. На Палессі і ў Паазер’і назва азёраў звязана з колерам вады ці з асаблівасцямі навакольных зямель (сярод балот і тарфянікаў). Адна з версій назваў ракі звязана з тыпам расліннасці, дакладней, з чорным колерам, які нагадваюць травяныя бары з дробным падлескам. Зараснікі івы, вольхі, асіны ў старажытнасці называлі “чарналессем”. Часам паабапал ракі раслі чарніцы.


Вучань: Даволі часта (6 разоў) сустракаюцца на Беларусі рэчкі з назвай Выдрыца. Верагодна, паходжанне назвы – ад распаўсюджвання выдры. Па другой версіі, і найбольш верагоднай, паходжанне назвы ідзе ад старажытнага тэрміна “выдрыца”, якім беларусы называлі малаўрадлівыя пойменныя землі, парослыя хмызняком.



Вучань: У Днепр упадаюць 4 розныя прытокі з адной назвай – Цна. Найбольш распаўсюджана тлумачэнне паходжання ад старажытнага “десная”, значыць “правае”. Але супраць гэтай версіі тое, што ўсе прытокі левыя. Па другой версіі – ад назвы тьсьен – вузкая.

Шмат азёраў (31) з назвай “Белае” – вада ў іх празрыстая.



верш “ СIНЯВОКIЯ АЗЁРЫ”


Як ў люстэрцы, блакiт на вадзе ад нябёс,

I, здаецца, глыбока, як ў моры,

Назву гэты блакiт зямлi нашай прынёс,

Сiнявокiя нашы азёры.


Край лясоў i азёр, сiнявокi мой край,

Безлiч песень табе ўжо прапета!

Колькi песень цудоўных табе не спявай,

Ты натхненне даеш для паэта.


Я з табой назаўжды, маiх продкаў зямля,

Ў шчасцi, радасцi, смутку i горы,

Беларусь сiнявокая – радасць мая,

Сiнявокiя нашы азёры.




верш А. Касцецкага.


Што такое Бацькаўшчына, знаеш?

Гэта рэчка, сцежачка лясная,

Гэта ў лузе залатая пчолка, а ў вачах тваіх – вясёлка.

Бацькаўшчына – гэта дом твой, школа,

Гэта песні, што звіняць наўкола,

Гэта сам ты, гэта тата твой і мама,

І сябры твае таксама!










Материалы подготовил(а): Пашко Светлана Владимировна

Скачать

Чтобы добавить отзыв, войдите, пожалуйста, или зарегистрируйтесь на сайте – легко и быстро.

Регистрация

Обратная связь

ОБЖ и ЗОЖ

Тесты окр мир 2-4 класс

написать письмо

Отправить нам сообщение