Вясна прыйшла (сценарий праздника)🌷

Пазнаёміць з беларускімі назвамі месяцаў, народнымі песнямі і прыкметамі.

Библиотека материалов Дум Думыча

Вясна прыйшла

Выхавацель чытае верш.

(Гучыць вясновая музыка, спевы птушак, пералівы вады і г.д.).

Квітнеюць сінія пралескі,

Зямля заслана дываном.

Пяе прырода на ўзлесках,

Гамоняць гай і бор вакол.

Бяжыць ручай да рэчкі звонка,

І ззяе сонца ў небе ярка,

А белакрылы бусел – клёка,

Вяртаецца да хаты шпарка.

Нясе ён нам парою весняй,

Цяпло з далекай стараны,

І абуджае сэрца песня –

Цудоўны новы гімн вясны.

Выхавацель: Добры дзень, мае маленькія сябры! Я вельмі рада вас бачыць. Які ў вас настрой, вясновы як кажуць? Сапраўды, паглядзіце ў акенца, на двары пара,….? (адказы дзяцей)

У беларусаў вясна пачынаецца з гукання.У поўдзень дзяўчаты і хлопцы збіралася разам, шукалі самую высокую гару і ішлі за ваколіцу, на ўзвышша, спяваць абрадавыя песні.

Выбіралі - прыгожую дзяўчыну, з’яўленне якой звязвалі з абуджэннем прыроды, з вясновай прыгажосцю, прылетам птушак з выраю.

Дзеткі, а давайце паспрабуем і мы пагукаць вяснуі птушак”.

Благаславі, Божа,

На ўзгорачкусесці

Вяснугукаці,

Лецечкаадмыкаці,

Зімузамыкаці:

Лецечкацяпленька,

Зімасцюдзёная,

Лецечка ў каточку,

Зіма ў палазочку.

Я буду чытать радкі, а вы пасля кожнага радочка паўтарайце за мною працяжна гук “ у-у-у”. Дамовіліся?

Жавароначкі, прыляціце - у-у-у-у!

Вы нам лецейкапрынясіце - у-у-у-у!

А зімачкузабярыце - у-у-у-у!

Бо намзімачканадаела - у-у-у-у!

Усе хлебушкіпераела - у-у-у-у!

У час гукання і карагодаў пяклі печыва ў выглядзе птушак.

(Стук ў дзверы. З’яўляецца шпак. )

Шпак: Ну вось я і дома. Як цудоўна навокал! Вось і прыляцеў! А людзі так рады мне: Я прынёс с сабой вясну.

(Чытае верш)

Шпак:

Прыйшла вясна,

Ільды зламала,

Паскорыла крынічак бег

І дужа хутка паздымала

Шапкі белыя са стрэх!

Выхавацель: Дзякуй шпак за такую добрую навіну. Праходзь, калі ласка..

Дзеці, а давайце ўявім сабе,што мы знаходзімся у лесе. Спяваюць птушкі. І хто гэта да нас завітаў яшчэ?

(гучыць музыка).(У клас уваходзяць “вясеннія месяцы”. На галаве ў кожнага карона з кветкамі: у “сакавіка” – падбел, “красавіка” – пралеска, у “мая” – ландыш. Дзеці вітаюць іх, а “месяцы” запрашаюць дзяцей да сябе ў вясенні лес.

Сакавік: Першы месяц вясны – сакавік. Сакавік – пара абуджэння ад зімовага сну. Дзень становіцца даўжэйшы. сёння 22 сакавіка менавіта дзень роўны ночы. З’яўляюцца першыя праталіны.

Сакавік: Дзеці, а што дорыць вясне ўсмешку? (сонца)

Давайце, каб сонца грэла яшчэ больш, мы з вамі дабавім яму праменьчыкі.

(Дзеці падрыхтавалі для сонейка праменьчыкі ў выглядзе далоней).

Выхавацель: Дзеці, а чаму месяц сакавік так называецца?

А зараз …. і …. падрыхтавалі для вас цікавую інфармацыю пра сакавік.

Сакавік – раніца вясны. Абуджаюцца дрэвы. Першымі прачынаюцца клены і бярозы. Цячэ, струменіць па іх “жылах” пажыўны сок. Адсюль і назва: сок – сакавік. Дзякуй вам!

Сакавік: А зараз давайце з вамі пагуляем у гульню ручаёк.

(Гульня ручаёк).

Выхавацель: а хто мне скажа як называецца другі месяц вясны?

Красавік: Красавік – сярэдзіна вясны. Народная мудрасць гаворыць – красавік ваду падбірае, красачкі пушчае. Першым зацвітае падбел. Праз тыдзень пачынаюць красаваць пралескі, кураслеп. Затым сон-трава і шмат іншых. Адсюль і назва месяца – “красавік”.

Красавік: Ой дзеці, дапамажыце мне калі ласка, я збіраў кветкі, заслухаўся спевы птушак і ўсе пераблытаў. Паспрабуйце ўзнавіць назвы вясновых кветак.Гульня "Збяры слова".

Рамонак, ландыш, пралесака, падбел, кураслеп.

(За правільна выкананае заданне даюцца кветкі, якія размяшчаюцца на дошцы).Дзякуй вам вялікі за дапамогу.

Выхавацель: Зялёным дываном пакрываюцца палі і лугі. Вяртаюцца ў родныя мясціны любімыя птушкі беларусаў – буслы. Невялікімі чародкамі ляцяць качкі, клінам – гусі, вялікімі цемнымі хмарамі – дробныя птушкі.

Красавік: Дзеці давайце зараз пагуляем у гульню пад назвай «Птушкі».

Я буду называцьтолькіптушак, а вы, каліпачуеце, што я нызываю не птушак, а нештаіншае дружна топайце! Згодныя? Будзьце уважлівымі.

Прыляцеліптушкі

Галубы, сініцы,

Мухі і стрыжы ...

(Дзецітупаюць).

Штоняправільна? (Мухі).

Прыляцеліптушкі:

Галубы, сініцы,

Буслы, вароны,

Галкі, макароны ...

А зараз хтоперашкодзіў?

(Макароны).

Прыляцеліптушкі:

Галубы, куніцы ..

Хтолішні?

(Куніцы - жывёлы).

Прыляцеліптушкі:

Галубы, сініцы,

Кнігаўкі, чыжы,

Галкі і стрыжы

Камары, зязюлі ...

Хтолішні?

(Камары).

Красавік: Малайцы, вельмі добра ведаеце птушак.

Выхавацель:Дзякуй табе красавік, было вельмі цікава і весела, праўда дзеці?А хто мне скажа як называецца апошні месяц вясны?(адказы дзяцей).

Май: Май – то брат вясны старэйшы.

Самы светлы, весялейшы.

З салавейкам ён спявае.

Сад расквеціў белым цветам,

Надыход чакае лета.

Май: А вы ведаеце дзеці май раней называўся: травень – гэта старажытнабеларуская назва месяца. Яна паходзіць ад слова “трава”. Менавіта ў гэтым месяцы зямля пакрываецца зялёным дываном з розных траў.У зялёнае ўбранне апранаюцца дрэвы. Першай “расплятае” свае косы бяроза.У маі квітнее чаромха. Звычайна пад час яе цвіцення бываюць вельмі халодныя дні. У народзе іх называюць “чаромхавымі”.Пасля чаромхі зацвітае бэз. Бэз, у адрозненне ад чаромхі, любіць цёплыя і сонечныя дні.

Май: Нешта вы засядзеліся, засумавалі. Каб нам не сумаваць я запрашаю вас пагуляць у вясёлую гульню «Пчолы і кветкі». Дамовіліся?

Стаяць стульчыкі, уявіце сабе, што гэта кветкі, але іх па колькасці менш на адну кветку, чым удзельнікаў. Задач ўдзельнікаўкружыццаваколкветак (стульчыкаў), пакульгучыць музыка, акаліянаскончыццазаняць адну з кветак. Удзельнік, якіне заняў, кветкувыбывае.Пакуль не застанецца адзін удзельнік.

Самая руплівая пчолка

Выхавацель: Вось і заканчваецца наша падарожжа. Няхай звіняць родным напевам, весела гамоняць і спяваюць нашы крылатыя сябры, якія нясуць на сваіх крылах вясну, мір і шчасце на нашу маленькую радзіму.Беражыце кожную раслінку, кожную крынічку, кожную птушку.

Рэфлексія

Месяцы: Якая ўтульная школа, якія цудоўныя дзеткі. Нам вельмі ў вас спадабалася і мы будзем як мага болей дарыць вам вясной цёплага надвор’я і яркага сонейка.


Сакавік:Будзьце здаровы як крынічная вада,


Красавік: Будзьце вясёлы, як добрая вясна,


Май:Будзьце багаты як наша зямля!


Месяцы: Да пабачэння, да новых сустрэч!


(Гучыць музыка. Месяцы і Шпак развітваюцца).






























Материалы подготовил(а): воспитатель Конон-Латышонок Юлия Васильевна

Скачать

Чтобы добавить отзыв, войдите, пожалуйста, или зарегистрируйтесь на сайте – легко и быстро.

Регистрация

Обратная связь

ОБЖ и ЗОЖ

Тесты окр мир 2-4 класс

написать письмо

Отправить нам сообщение