Урок па літаратурнаму чытанню (4 клас) «Цудоўны лес у восеньскія дні»

Распрацоўка урока па літаратурнаму чытанню ў 4 класе па тэме «Цудоўны лес у восеньскія дні»
Матэрыял да ўрока: Эдуард Валасевіч. Арэхі і агрэхі

Мэты: удасканальваць уменне правільна і асэнсавана чытаць уголас і моўчкі, пашыраць аператыўнае поле чытання вучняў;развіваць уменне чытаць выразна; фарміраваць уменне вызначаць вобразныя словы і выразы, з дапамогай якіх аўтар малюе выявы прыроды роднага краю; удасканальваць уменне працаваць у групах; спрыяць развіццю пазнавальнай актыўнасці, жадання назіраць за прыродай роднага краю.

Библиотека материалов Дум Думыча

Літаратурнае чытанне ( 4 клас)

Цудоўны лес у восеньскія дні


Тэма: Цудоўны лес у восеньскія дні


Матэрыял да ўрока: Эдуард Валасевіч. Арэхі і агрэхі


Мэты: удасканальваць уменне правільна і асэнсавана чытаць уголас і моўчкі, пашыраць аператыўнае поле чытання вучняў;развіваць уменне чытаць выразна; фарміраваць уменне вызначаць вобразныя словы і выразы, з дапамогай якіх аўтар малюе выявы прыроды роднага краю; удасканальваць уменне працаваць у групах; спрыяць развіццю пазнавальнай актыўнасці, жадання назіраць за прыродай роднага краю.


Ход урока

I. Арганізацыйны момант

-Паглядзіце адзін на аднаго, усміхніцеся, пажадайце адзін аднаму ўсяго самага добрага.

II. Праверка дамашняга задання

1. Выразнае чытанне ўрыўкаў з твора” Лістапад.”

2. Прагляд малюнкаў па тэме “Восень”.

3. Актуалізацыя раней атрыманых ведаў

1. Падкрэслі словы, якія апісваюць пару года як жывую істоту

Восень,мая чарадзейка,

Ходзіць па лесе, пяе,

І залатая жалейка

Песні разносіць яе.

2. Якія рысы характару мае Саўка, герой апавядання І.Вярыгі “ Сустрэча”?

а) дабрыня;

б) клапатлівасць;

в) бескарыслівасць;

г) сціпласць;

д) жаласць;

е) прагнасць;

ё) злосць;

3.Хто аўтар гэтых радкоў? Абвядзіце кружком літару з правільным адказам.

Абрывае восень

за лістком лісток.

Сёння роўна ў восем

зазвініць званок.

а) Рыгор Ігнаценка

б) Артур Вольскі

в) Максім Танк

г) Якуб Колас

III. Новая тэма:

1. Уступная частка

Вучні чытаюць запісаныя на дошцы выразы, кожны з якіх уяўляе сабой пачатак прыказкі. Заканчэнне народнага выслоўя знаходзіцца ў другім слупку.

1. Дзетачка, спі, … не забава.

2.Справа…. само не падае.

3. Нікому з неба… а справу помні.

4. Нічога само…. такая і слава.

5. Хто не ляніцца,… не зробіцца.

6. Якая справа,… тое заўтра як знойдзеш.

7. Што сёння зробіш,… той справай сваёй ганарыцца.

- Як вы разумееце сэнс кожнай прыказкі? Якая агульная тэма закранаецца ў выслоўях? ( Тэма працы,адказнасці за своечасовае выкананне пэўнай справы).

-Якую справу вы лічыце найважнейшай для сябе? Абгрунтуйце сваю думку.


2. Падрыхтоўка да ўспрымання твора.

Дзеці чытаюць запісаныя на дошцы словы.

тоўсты поўны ленавацца

таўставаты паўнюткі разленавацца

таўшчэзны

-Утварыце словазлучэнні з кожным прыметнікам. Выкажыце меркаванні, чым знешне адрозніваюцца адзначаныя словазлучэнні.Ужыванне якіх слоў уплывае на змяненне сэнсавага адцення таго ці іншага выразу?

- Растлумачце значэнне кожнага дзеяслова, запісанага ў апошнім слупку. Што аб’ядноўвае дадзеныя словы? У чым іх адрозненне?

- Прачытайце назву байкі Эдуарда Валасевіча. (“Арэхі і агрэхі”). З апорай на словы скажыце, што, на вашу думку, пісьменнік высмейвае ў творы.


3. Паслухайце байку, знайдзіце ў ёй пацвярджэнне ўласным меркаванням.

(Настаўнік чытае байку, выказванні вучняў)


4. Аналіз твора.

Зрокавая гімнастыка.

-Прачытайце байку “Арэхі і агрэхі”, адшукайце словы, якія вам незразумелыя.

Слоўнікавая работа

(Тлумачэнне асобных слоў вучні чытаюць у падручніку, астатнія дае настаўнік разам з вучнямі).

-Назавіце галоўнага героя байкі? Якую звычку ён меў? Пацвердзіце радкамі з тэксу, што Васілёк з вялікім жаданнем наведваў восеньскі лес. (Вучні зачытваюць.) Замяніце выраз куляю ляціць іншымі з блізкім значэннем

Чым хлопчыка вабіў да сябе лес? Пацвердзіце адказ радкамі з твора.

У які з асенніх месяцаў Васільку лес найбольш падабаўся? Знайдзіце і зачытайце адказ у тэксце. ( У верасні: толькі год пачаўся, а ты, на жаль, разленаваўся.)

- Вылучыце з байкі ўрывак, у якім даецца апісанне вераснёўскага лесу. Чым ён адметны ў гэтую пару? (Зачытваюць.)


5. Хвілінка адпачынку ( пад музыку)

(Імітацыя рухаў)

Ападае лісце. Ідзе дождж.

Вецер гойдае дрэвы.

Скачам цераз лужыны.

Ірвем яблыкі.Капаем бульбу.

Зграбаем апаўшае лісце.

Развітваемся з птушкамі, якія ляцяць у вырай.


6. - З апорай на змест твора запоўніце табліцу, змешчаную на дошцы.


Колеры расліннага свету

Паводзіны жывёл

Дарункі лесу

Бярозкі нібы золатам абліты

Вожык выйшаў паляваць гадзюк

Ну, а арэхаў!


- Адшукайце ў творы і зачытайце вобразныя словы і выразы. З чым аўтар параўноўвае бярозы і рабіны? ( З золатам і агнём.) На падставе чаго ўзнікае такое супастаўленне? Замяніце выраз золатам абліты і дзеяслоў гараць сінонімамі.

-Як паводзіны жывёл характарызуюць надвор’е, што ўсталявалася ў верасні? Пацвердзіце свае меркаванні радкамі з твора.(Зачытваюць.)

- Што за справы цягнулі Васілька ў лес? Прачытайце, наколькі багаты быў ураджай арэхаў. ( Толькі торбу разгарні, глядзіш – паўнюткая яна як вока…)

Чаму, на вашу думку, у вершы побач стаяць словы разгарні,глядзіш- паўнюткая? ( Каб падкрэсліць хуткасць, імгненнасць, з якой напаўняецца торба арэхамі.)

-З чым параўноўвае аўтар арэхі? Што агульнага ён убачыў паміж звычайным арэхам і градам? Чаму арэхавы град залаты?


7. Работа ў парах: вылучыце словы і выразы, з апорай на якія можна даказаць,што Васільку прагулкі ў лес:

а) прыносілі вялікую карысцьі задавальненне;

б) перашкаджалі займацца важнымі справамі;

- Чаму байка мае загаловак “Арэхі і агрэхі”? Ці згодны вы з такім загалоўкам?

- Адшукайце ў байцы радкі, якія з’яўляюцца яе мараллю. ( Любі прыроду іаберагай, але пра справы ты не забывай.) Як вы разумееце іх сэнс?

8. Самастойная работа: зрабіце разметку тэксту, расстаўце лагічныя паўзы, падкрэсліце словы, якія пры чытанні неабходна выдзеліць голасам. Падрыхтуйцеся да чытання байкі.

9. Выразнае чытанне байкі вучнямі.


IV. Дамашняе заданне: навучыцца выразна чытаць байку Э.Валасевіча “Арэхі і агрэхі”.


V. Рэфлексія

- Ці спадабаўся вам урок?

- Чым ён вас узбагаціў?

- Які настрой пераважаў у вас на ўроку? Пакажыце картку-сімвал.


Урок па літаратурнаму чытанню (4 клас) «Цудоўны лес  у восеньскія дні» - Рисунок 1
Урок па літаратурнаму чытанню (4 клас) «Цудоўны лес  у восеньскія дні» - Рисунок 2
Урок па літаратурнаму чытанню (4 клас) «Цудоўны лес  у восеньскія дні» - Рисунок 3










Материалы подготовил(а): Пашко Светлана Владимировна

Скачать

Чтобы добавить отзыв, войдите, пожалуйста, или зарегистрируйтесь на сайте – легко и быстро.

Регистрация

Обратная связь

ОБЖ и ЗОЖ

Тесты окр мир 2-4 класс

написать письмо

Отправить нам сообщение