воспитательное мероприятие Выхаваўчае мерапрыемства два караблі гульня-спаборніцтва

игра
Мэты:
— вучыць хутка арыентавацца ў складаных абставінах, працаваць калектыўна на карысць кожнага асобнага вучня;
— абуджаць фантазію, кемлівасць, дапытлівасць вучняў;
— выхоўваць у шасцікласнікаў цікавасць да вывучэння беларускай мовы.

Библиотека материалов Дум Думыча

ВЫХАВАЎЧАЕ МЕРАПРЫЕМСТВА ДВА КАРАБЛІ

ГУЛЬНЯ-СПАБОРНІЦТВА ДЛЯ ВУЧНЯЎ VIІІ КЛАСАЎ

У гульні ўдзельнічаюць 2 каманды, у кожную ўваходзіць па 7 чалавек.

Мэты:

  • вучыць хутка арыентавацца ў складаных абставінах, працаваць калектыўна на карысць кожнага асобнага вучня;

  • абуджаць фантазію, кемлівасць, дапытлівасць вучняў;

  • выхоўваць у шасцікласнікаў цікавасць да вывучэння беларускай мовы.

Падрыхтоўка.

Каманды выбіраюць назвы караблёў з 7 літар, кожную літару з назвы пішуць на асобнай картцы. Вучні загадзя дзеляць паміж сабой абавязкі капітана, боцмана, лоцмана, кока, урача, матроса і юнгі. Дома па дадзеных словах (напрыклад, усмешка, сябры, ноч, карабель, акула, сваяк) пішуць гумарыстычнае апавяданне.

Ход гульні.

Уступнае слова. Прадстаўленне каманд і журы. Аб'яўленне заданняў. Пасля выканання кожнага задання журы ацэньвае дзейнасць камандаў.

Перад кожнай камандай ляжаць уперамешку карткі. На адваротным баку карткі напісана літара, якая адпавядае пэўнай літары ў назве карабля. Кожны экіпаж па сігнале павінен хутка скласці назву свайго карабля і пастроіцца з карткамі так, каб пасажыры (гледачы) маглі пра-чытаць слова.

Удзельнікам гульні прапануецца пры дапамозе жэстаў, рухаў, мімікі паказаць якую-небудзь прыказку.

Прыказкі:

Адзін у полі не воін.

Ладзь калёсы зімой, а сані летам.

Сабака ад злосці свой хвост кусае.

Мякка сцеле, ды мулка спаць.

Летні дзень зіму корміць

3.Конкурс боцманаў.


Боцманам даецца заданне за 2 хвіліны скласці з літар слова найбольшую колькасць новых слоў. Можна карыстацца дапамогай членаў экіпажа.

Напрыклад:

маладосцьлад, дом, дол, сад, лось, соль, сам і інш.;

скорагаворка — гара, кара, гаворка, скарга, рог і інш.;

прадпрыемстварада, дары, пер'е, мара, вада, пара і інш;

стараславянскі раса, тара, слава, вякі і інш;

мультыплікацыя акацыя, тып, лік, Каця, улік і інш.

Боцманы па чарзе чытаюць складзеныя словы, названых словаў каманда супернікаў не паўтарае.

4.Конкурс лоцманаў.

Лоцманам трэба выявіць рыфы — фразеалагізмы ў тэксце (тэкст на выбар).

I. Пеця ішоў у школу павесіўшы нос. Ён з адчаем думаў: сяду ў лужыну, бо, чаго граху таіць, па мове я ні ў зуб нагой. Дагэтуль яшчэ куды ні йшло, можна было тры-ваць. А зараз трэба ведаць столькі правілаў, а я — ні бэ, ні мэ. Так... Сёння як піць даць атрымаю двойку. А можа, махнуць на ўсё рукой?Ды не, тата за добрыя адзнакі абяцаў купіць веласіпед, а калі ў дзённіку будзе красавацца прыгажуня з доўгай шыяй, то памінай тады як звалі маю мару. А ва ўсім Вася, сябар мой, вінаваты. Гэта ён падвёўмяне пад манастыр. Учора па ўсім горадзе шукалі патрэбную марку, але так і не знайшлі! Вось іне паспелі падрыхтавацца даўрока. Вася выкруціцца, бо па слова ў кішэню не палезе, а мне прыйдзецца папацець

II.Толькі гэта дзед, урачыста гледзячы на Міколку, выва-
лак свайго ментуза з вады,як глянулі на яго Міколкаў бацька і
сам Міколка і як бачыш сіганулі на бераг. Толькі пырскі паля-
целі па вадзе. Аж збялеў Міколка, засопся. Выскачыў на бераг,
азірнуўся. Стаіць дзед і на іх глядзіць, дзівуецца, не разумеючы,
чаго яны
далі драпака. Тут як закрычыць Міколка не сваім го-
ласвм;

-Ратуйся, дзеду, пакуль не позна!

Зірнуў тады дзед на свайго ментуза — і ледзь не самлеў. Аж прысеў у вадзе, умачыўшы сарочку. А тады як кіне ментуза падалей урэчку ды як якое ліха панесла на бераг, аж адзенне згубіў, спатыкнуўшыся аб корч. Паплыло яно ўрачыста па рацэ. Ледзь злавіў яго потым Міколка, ад'ехаўшы на чоўне ад берага.

І калі аддыхаліся потым усе ад перапуду, дзед пачаў грозны насіпуп на Міколку і на яго бацьку:

- І якое ліха панесла вас вужаку лавіць ?

-А цябе якое?

Змоўчаў дзед на якую хвіліну. Гэтакі ж канфуз выйшаў усё ішло так добра і гладка, і на табе, замест ментуза гада злавілі. (М. Лынькоў. "Міколка-паравоз".)

III. Пасля таго як фашысты асекліся пад Масквой, ім усё
часцей і часцей
наступалі на мазоль. Але ўсё ж яны яшчэ, асаб-
лівй тут, у тыле,
не трацілі форсу. І самі фашысты, і іх пас-
лугачы не стамляліся крычаць
на ўвесь голас, што вось-вось
надыдзе такая хвіліна, калі гітлераўская машына раптам ру-
шыць наперад і сатрэ ў парашок усё, што будзе трапляцца ёй
на ішіяху. Аднак жа машына буксавала, дый здорава, нават на
роўцым месцы, і пра гэта павінны былі ведаць нашы людзі, каб
не апускаць у бараць берукі. (Р. Сабаленка. "Іду ў жыццё".)

5. Конкурс кокаў.

Адзін кок называе 1-2 істотныя прыкметы прадмета, а другі адгадвае па гэтых прыкметах прадмет.

Адгадчык атрымлівае два балы за правільны адказ. Калі ж не назваў прадмета, то "загадчык"можа дадаць адну прыкмету і забраць сабе адзін бал; зноў не адгадаў — можа яшчэ адну прыкмету дадаць і забраць сабе апошні бал. Аб'яўляецца адгадка, і кокі мяняюцца ролямі.

Напрыклад:

1-ы: Калючае.

2-і: Вожык.

1-ы: Не, няправільна. Зялёнае. (Першаму коку дадаецца бал)

2.-і: іголка.

1-ы: Правільна.

Мячык (круглы, пругкі, гумавы). Нож (востры, рэжа). Крот (сляпы, шахцёр). Крашва (зялёная, пякучая). Іголка (вострая, тонкая). Зіма (халодная, снежная). Ліса (рыжая, хітрая).

6.Конкурс юнгаў.

За 1 хвіліну каманда дапамагае юнгу падабраць любыя 3— 5 слоў.

Адзін юнга называе слова, а супернік павінен хутка падабраць да яго рыфму. Юнгі напераменку называюць словы.

Напрыклад: вада града, судак — рыбак,лавіць рабіць, мара — пара, азёры — прасторы, край ураджай, бязмежны — снежны, поўны роўны, ноччу — крочу.

7.Конкурс урачоў.

Урачы чытаюць напісаныя ў якасці дамашняга задання гумарыстычныя апавяданні.

8. Конкурс матросаў.

Матросам прапануецца "развязаць" вузел-рэбус.

воспитательное мероприятие
Выхаваўчае мерапрыемства два караблі гульня-спаборніцтва - Рисунок 1

6. (3+5)-Т+П=? 7. АЧ/Р=?

Адгадкі: 1. Ліса; 2. Астра; 3. Рака; 4. Каза; 5. Певень; 6. Прыпяць; 7. Нарач.

Членам экіпажа за 2 хвіліны трэба з літар слова скласці і "адкр&гадь" тзяетраму.

Напрыклад:

Кніга — купі некалькі ігруш гнілых, Аня; Кастусь, не ідзі госці абутым.

Свая слівы вашы абтрося; спяшайся варыць абед, Ядзя; салёную воблу апішы ямбам.

10.Віктарына для пасажыраў.


Пакуль каманды рыхтуюць тэлеграмы, пасажыры падбіраюць да слоў адпаведныя"марскія":
лесвіца — трап, акно — ілюмінатар,

пакой — каюта, гасцёўня — кают-кампанія,

кухар — кок, кухня — камбуз,

лодка — шлюпка, беражыся — палундра.

11.Конкурс капітанаў.

Ад капітанаў патрабуецца як мага хутчэй адказаць найболыпую колькасць пытанняў.

  1. Што беларусы называюць другім хлебам ? (Бульбу.)

  2. Што называюць беларускім шоўкам?(Лён.)

  1. Хто такія: цар пушчы? (Зубр.) Цар грыбоў? (Бара-вік.)Цар звяроў? (Леў.)

  1. Якуб'Коласуаднымтворырасказаўпра прыгоды хлопчы-ка Міхася. Як называецца гэты твор?("Міхасёвы прыгоды".)

5.Які часопіс у лесе знойдзеш? ("Вожык", "Бярозка",
"Пралеска".)

Заключнае слова журы. Узнагароджанне пераможцаў.

Материалы подготовил(а): Василевич Анна

Скачать

Чтобы добавить отзыв, войдите, пожалуйста, или зарегистрируйтесь на сайте – легко и быстро.

Регистрация

Обратная связь

ОБЖ и ЗОЖ

Тесты окр мир 2-4 класс

написать письмо

Отправить нам сообщение